Ландшафтный дизайн в Беларуси:история и современность (работа на белорусском языке).
Дипломная по предмету:
"Искусство и культура"
Название работы:
"Ландшафтный дизайн в Беларуси:история и современность (работа на белорусском языке)."
Автор работы: Ольга
Страниц: 63 шт.
Год:2007
Краткая выдержка из текста работы (Аннотация)
Уводзіны
Буйныя змяненні, якія адбыліся ў прадметнай аздобленасці чалавечага існавання у канцы ХХ пачатку ХХI ст.ст., зяўляюцца важнейшымі паказчыкамі развіцця дызайну, невычэрпнай разнастайнасці яго феноменаў і актыўнага щздзеяння на чалавека. Значнасць сучаснага сацыяльнага прагрэса шмат у чым абумоўленая дасягненнямі дызайну. Гэта акалічнасць якасна змяняе ролю дызайна у сучасным грамадстве і, разам з тым, ускладняе, пашырае дызайнерскую дзейнасць, паглыбляючы яе сацыяльны сэнс. [13, c. 5]
Неабходнасць культуралагічнага асэнсавання феномена ландшафтнага дызайну у значнай ступені абумоўлена яго роляй у гісторыі культуры і сучаснасці, таму што дызайн зяўляецца формай планавання асноўных сацыяльна-анталагічных вымярэнняў жыцця чалавека.
Развіццё садова-паркавага мастацтва вызначаецца сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і філасофска-светаўспрымальнымі поглядамі, таму ў старажытных парках знайшлі сваё адлюстраванне асаблівасці той або іншай эпохі уклад жыцця, ідэі, эстэтычныя перакананні. Сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі арыгінальная форма творчай дзейнасці мясцовых, рускіх і замежных дойлідаў. Яны ўяўляюцть сабой высокамастацкую рэалізацыяю прагрэсіўных творчых планіровачных ідэй, якія развіваліся ў агульнаеўрапейскім садова-паркавым мастацтве. З беларускімі сядзібамі звязаныя імёны такіх выбітных дзеячоў і прдстаўнікоў літаратуры і мастацтва, як Ф. Багушэвіч, В. Ваньковіч, А. Гараўскі, Г. Грушвіцкі, М. Ельскі, Т. Касцюшка, С. Манюшка, А. Міцкевіч, А. Нарушэвіч, Ю. Нямцовіч, М. К. Агінскі, Э. Ажэшка, Н. Орда, І. Рэпін, Ф. Рушчыц, Г. Сенкевіч. На жаль многія з помнікаў садова-паркавага мастацтва страчаныя назаўсёды, але тое, што засталося наступным пакаленням, зўляецца класічнай спадчынай, якая мае вялікае навучнае, практычнае, эстэтычнае, выхаваўчае значэнне. [18, c. 30]
Здавалася б, гісторыю развіцця ландшафтнага дызайну на Беларусі неабходна было б пачынаць з ХХ ст., бо менавіта ў гэты час зяўляецца ўласна само азначэнне ландшафтны дызайн. Аднак нашыя продкі ведалі аб гэтай сферы чалавечай дзейнасці задоўга да ХХ стагоддзя.
Тут маюцца на ўвазе шматлікія сядзібы і паркі, якія раскіданыя сёння па ўсёй Беларусі. і пачынаць вывучэнне заяўленай тэмы без асэнсавання гістарычнага вопыту продкаў у дадзенай галіне мастацтва, на наш погляд, бессэнсоўна. Менавіта таму і было прынята рашэнне аб уключэнні ў дадзеную працу апісання менавіта беларускіх сядзіб і паркаў розных гістарычных эпох як найбольш ранніх помнікаў ландшафтнага дызайну на Беларусі.
Абектам даследвання у працы зяўляецца прадметна-прасторавае асяроддзе ландшафтнага дызайну, асаблівасці яго арганізацыі ў культуры.
Прадметам даследвання зяўляецца гісторыя развіцця ландшафтнага дызайну ў Беларусі, а таксама асноўныя накрырункі і метады выкладання дадзенай дысцыпліны.
Мэта працы: разгледзець ландшафтны дызайн як функцыянальную сістэму, якая арганізоўвае частку духоўнай і матэрыяльнай прасторы белорусаў.
Задачы работы:
- разгледзець сацыяльную ролю і асаблівасці функцыянавання ландшафтнага дызайну ў культуры;
- прасачыць станаўленне ландшафтнага дызайну ў нашай краіне;
- вызначыць асноўныя накірункі развіцця тэорыі выкладання дадзенай дысцыпліны.
У працы прымяняліся кагнітыўны падыход да даследавання ландшафтнага дызайну, які дазваляе выдзяліць яго асноўныя сутнасныя характаыстыкі, вызначыць перыдя станаўлення і развіцця ландшафтнага дызайна, яго ролю ва ўмовах дэтэрмінацыі чалавечай жыццядзейнасці.
Дызайн як предмет даследвання змяняе навуковую дысцыпліну, якая яго вывучае. На змену тэорыі мастацтва прыходзіць тэорыя і гісторыя культуры, што ўзбагачае тэрміналагічны апарат і метадалогію даследчыка.
Навуковая навізна даследвання вызначаеццау наступным:
1) выяўленыя сацыяльная роля і асаблівасці ландшафтнага дызайна ў гісторыі культуры Беларусі;
2) паказана станаўленне ландшафтнага дызайна;
3) выяўленыя асноўныя тэндэнцыі ў выкладанні дысцыпліны ландшафтны дызайн.
Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:
1. Важнасць даследвання ландшафтнага дызайна як сацыяльнай зявы абумоўленая тым, што ён утрымлівае ў сабя уплыў не толькі рынкавай канюктуры, але і асаблівасці дзяржаўнай ідэалогыі, палітыкі, нацыянальнай культуры, регіянальных прыродных умоў. Ландшафтны дызайн узнік на перасячэнні трох сэнсавых абласцей, трох тыпыў культурных дзеянняў: мастацтва, масавай прамвсловай вытворчасці і штодзённай свядомасці.
2. Ландшафтны дызайн односіцца да невыяўленчых прасторавых мастацтваў. Прасторавае мастацтва наогул глыбока умацавана ў матэрыяльную культуру, змыкаецца з практычнай дзейнасцю па фарміраванню прадметна-прасторавага асяроддзя.
3. Неабходнасць увядзення новых формаў арганізацыі подрыхтоўкі ландшафтных дызайнераў у Беларусі назіраецца ўжо даўно. Актуальнасць дадзенай праблемы сёння расце ў сувязі з інтэнсіўнымі змяненнямі як у самой прафесійнай дызайн-дзейнасці, так і ў жыцці сучаснага грамадства.
Навукова-практычная значнасць даследвання заключаецца ў тым, што яе палажэнні, абагульненні, вывады могуць быць выкарыстаныя ў навукрвых даследваннях ландшафтнага дызайна як спосаба арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя у кантэксце тэорыі і гісторыі культуры. Матэрыялы працы могуць быць выкарыстаныя і ў навучальных курсах па тэорыі і гісторыі ландшафтнага дызайна, культуралогыі, падрыхтоўцы праграмы адмысловых спецкурсаў і факультатываў у школе.
Вызначыўшы ландшафтны дызайн як сферу спецыфічнай творчай дзейнасці, накіраванай на форміраванне прадметна-прасторавага асяроддзя грамадства сродкамі лндшафтнай архітэктуры і дызайна, можна адакладніць межы гэтай дзейнасці шляхам тыпалогіі абектаў, вызначэння актуальных задач і асноўных метадаў. Нягледзячы на тое, што ў вобласці ландшафтнага дызайну дамінуюць эстэтычны і кампазіцыйны аспекты, подыходзіць да пастаўленых пытанняў неабходна з сучасных навуковых пунктаў гледжання, разглядаць яго абекты цэласна, сістэмна. [28, c. 26]
Абекты ландшафтнага дызайну гэта тыя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, стварэнне якіх абумоўлена пераважна ландшафтнымі дадзенымі. Не менш істотна і адваротнае. Абекты ландшафтнага дызайну гэта тыя прадметна-прасторавыя элементы, якія якасна ўплываюць на фарміраванне архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя. [40, c. 18]
Па суадносінах элементаў і характару сувязяў у сістэме прыроднаештучнае мложна выдзяліць наступныя групфы абектаў:
прыродныя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, да якіх творча толькі дакранулася рука чалавека (стрыжаныя або сфарміраваныя зялёныя загарадкі і скульптуры, фрагменты апрацаванага натуральнага рэльефа, декоратыўна аформленая натуральная крыніца);
абекты, у якіх прыродныя і натуральныя дызайнерскія элементы раўназначныя (дрэва з лавай-абмежавальнікам і кратамі, якія ахоўваюць карнявую сістэму ад вытаптавання;кветкі ў вазах, кашпо або кантэйнерах і інш.);
абекты, рашэнне якіх падказанае ландшафтнай сітуацыяй і ўключэнне іх у ландшафт істотна ўплывае на яго якасныя характарыстыкі, у тым ліку кампазіцыйную пабудову фрагментаў архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя (скульптура).
Глава 1. Ландшафтны дызайн у Беларусі: гістарычны аспект.
1.1 Гістарыяграфія ландшафтнага дызайну.
Культурна-гістарычнае значэнне паркавых комплексаў, мэтазгоднасць іх вывучэння і дзяржаўнай аховы адзначаліся яшчэ ў даследваннях
П.М. Красавіцкага (1925), У.У. Адамава (1925), Я. Троськай (1926). З 30-х гадоў у рэспубліцы пачалася праца па інвентарызацыі сядзібных паркаў (Георгіеўскі, 1925, 1931; Новікаў, 1933). Гэтая праца працягвалася і пазней (Іванова. 1952, Антыпаў, Вакула, 1967; Шкутко, 1970 і інш.). Падчас будаўніцтва шэрагу сядзіб, кампазіцыйныя ўзаемасувязі з абектамі архітэктуры разглядаліся ў розных працах па горадабудаўніцтву (Сергачоў, 1972; Ткачоў, 1977; Чантурыя, 1977, 1986; Сычеа, 1982; Якiмовiч, 1978, 1984а-г; Багласаў, 1984; і др.). Кароткія звесткі аб старажытных сядзібах утрымліваюць у сабе таксама слоўнікі, спадарожнікі, энцыклапедычныя і іншыя выданні. Некаторыя паведамленні, якія тычацца ў асноўным функцыянавання помешчыцкіх сядзіб, прыводзяцца ў перыядычных, у асноўным польскіх, ілюстраваныхчасопісах: «Dziennik Wilenski» (1815 1819), «Tygodnik Ilustrowany» (18621910), «Ktosy» (18691889), «Biesiada Literacka» (18991906), «Zycie I sztuka» (18991904), «Swiat» (19091914), «Ziemia» (19101912), «Rwartalnik Litewski» (19101911), «Столица и усадьба» (19131916). З 1967 г. паркі Беларусі вывучае А.Т. Федарук. [4, c. 53]
Зразумець доўгi шлях станаўлення і развiцця ў Беларусi ландшафтнага дойлiдства дапамагаюць iнвентары, падымныя мястэчак. Матэрыялы гэтых крынiц за стагодазе дазволілi вызначыць характэрныя рысы i асаблiвасцi сядзiбнага дойлiдства ад двара да рэнесанснага ансамбля.
Содержание работы
Уводзіны 3
Глава 1. Ландшафтны дызайн у Беларусі: гістарычны аспект. 7
1.1 Гістарыяграфія ландшафтнага дызайну. 7
1.2 Гістарычныя традыцыі ландшафтнага дызайну
на Беларусі. 13
1.3 Беларускі ландшафтны дызайн
у ХХ-пачатку ХХІ ст. ст. 20
Глава 2. Методыка выкладання ландшафтнага дызайну
ў школе. 24
2.1 Станаўленне школы дызайна ў Беларусі. 24
2.2 Урокі ландшафтнага дызайну адзін са сродкаў
арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў. 30
2.3 Інфармацыйныя тэхналогіі на ўроках ландшафтнага
дызайну. 37
2.4 Асаблівасці выкарыстання гістарычнай сядзібы
у дзейнасці устаноў адукацыі. 41
Заключэнне 44
Дадатак 52
Спіс выкарыстанай літаратуры 61
Использованная литература
- Спіс выкарыстанай літаратуры
- Абрамова М. Проектно-дизайнерская деятельность в образовании. Мн., 2001.
- Антипов В.Г. Парки Белоруссии. Мн., 1975.
- Архитектурная композиция садов и парков. // под общ. ред. Вергунова А.П. М., 1980.
- Баразна М.Р. Беларускі дызайн у святле мастацкай крытыкі. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9-10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
- Вергунов А.П., Денисов М.Ф., Ожегов С.С. Ландшафтное проектирование. М.. 1991.
- Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т. 1 // пад рэд. Касцюка М. і інш. Мн., 2000.
- Залеская Л.С., Микуліна Е.М. Ландшафтная архитектура. М., 1979.
- Залесье бывшая родовая усадьба Огинских. Мн., 2003.
- Иванова Л.В., Костич Т.Ф., кукуня О.Г. Барокко и классицизм усадьбы Залесье. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4-5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
- Кантор К.М. Правда о дизайне. М., 1996.
- Ковешникова Н.А. Дизайн. История и теория. М., 2005.
- Конышева Н. М. Методика трудового обучения младших школьников: Основы дизайнообразования: Учеб. пособ. М., 1999.
- Краснобородкина А.Г. Дизайн как способ организации предметно-пространственной среды в культуре ХХ. // Автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата культурологи. Нижневартовск, 2004.
- Ленсу Я.Ю. Дизайнерская школа Беларуси: история и современность. // Инновационные образовательные технологии, 2007, № 4.
- Миронов, Д.Ф. Компьютерная графика в дизайне: Учебник для вузов СПб., 2004.
- Митрахович С.С. Особенности использования исторической усадьбы в деятельности учреждений образования. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4-5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
- Налівайка Л.Д. Мастацкае жыццё беларусі 1920-х гадоў // Зборнік выступленняў на навуковай канфэрэнцыі, прысвечанай 75-годдзю мастацкай школы. Віцебск, 1994.
- Несцярчук Л.М. Сучасны стан і ход рэабілітацыі гістарычных сядзіб Берасцейшчыны. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4-5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
- Николаевская З.А. Водоёмы в ландшафте парка. М., 1963.
- Пахомова Н. Ю. Метод учебного проекта в образовательном учреждении. М., 2003.
- Педагогика: Учебное пособие для студентов педагогических вузов и педагогических колледжей // под ред. П. Н. Пидкасистого. М., 1998.
- Подготовка дизайнеров за рубежом // Труды ВНИИТЭ. Сер. Техническая эстетика; Вып. 50. М., 1986.
- Потаев Г.А. Рекреационные ландшафты. Охрана и формирование.Мн., 1996.
- Рацкевич К. Трава и камни у дома. // Белгазета от 06.11.2001, № 23.
- Родичкин И.Д. Проектирование современных загородных парков. Киев, 1981.
- Розенсон И.А. Основы теории дизайна: Учебник для вузов СПб., 2006.
- Степанов В. М.,Лапина О. А., Макаровская А. П. Организация единого воспитательного пространства в инновационной школе. М., 2000.
- Сычёва А.В. Архитектурно-ландшафтная среда. Вопросы охраны и формирования. Мн., 1982.
- Сычёва А.В., Титова Н.П. Ландшафтный дизайн. Эстетика деталей городской среды. Мн., 1984.
- Федарук А.Т. Сядзібна-паркавае долідства беларусі: гістарычны аспект і сучасны стан. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4-5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
- Федорова З.С. Архитектурно-декоративные элементы в садово-парковом искусстве. М., 1980.
- Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989.
- Федорук А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. Мн., 2004.
- Хан-Магометов С. О. Пионеры советского дизайна. М., 1995.
- Харитонов А. В. Дизайн среды. М., 1998
- Чантурия В.А. Памятники архитектуры и градостроительств Белоруссии. Мн.. 1986.
- Чернышев О.В. Проблемы дизайна в контексте трансформации культурного наследия Беларуси. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9-10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
- Чернышев О.В. Становление многоступенчатой системы подготовки дизайнеров в Беларуси. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9-10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
- Шамшур В.В. Казімір Малевіч іі агітацыйна-масавае мастацтва ў віцебску (канец 10-х пачатак 20-х г.г. ХХ ст.). // Зборнік выступленняў на навуковай канфэрэнцыі, прысвечанай 75-годдзю мастацкай школы. Віцебск, 1994.
- Шарангович К.П. Общехудожественные дисциплины в подготовке дизайнеров: место, роль и специфика. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9-10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
- Яцюк О. Основы графического дизайна на базе компьютерных технологий. СПб, 2004.
- http://svyatavit.iatp.by/
- http://radzima.org/