Суцэльная калектывізацыя Беларусі : мэты, здзяйсненні, вынікі і урокі
Реферат по предмету:
"История"
Название работы:
"Суцэльная калектывізацыя Беларусі : мэты, здзяйсненні, вынікі і урокі"
Автор работы: Павел Я.
Страниц: 7 шт.
Год:2010
Краткая выдержка из текста работы (Аннотация)
К пачатку першай пяцігодкі аснову сельскай гаспадаркі Беларусі складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі.
Больш за 60% з іх было аб’яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, грамадскі сектар быў невялікі – 213 саўгасаў і каля 400 калектыўных гаспадарак. Адносіны горада і вёскі будаваліся ў асноўным на эканамічных прынцыпах. Але “крызіс хлебанарыхтовак” 1927-1928 гг., дакладней, шляхі выхаду з яго, узятыя кіраўніцтвам краіны, стваралі прынцыпова новае становішча.
Яшчэ ўвосень 1928 г. набываюць моц надзвычайныя метады – за ўтойванне хлебных лішкаў кулакоў і частку сераднякоў прыцягвалі да суда, хлеб канфіскоўвалі, прычым ¼ яго частка аддаалася вясковай беднаце. Адраджаўся абшчынны прынцып кругавой парукі – сялянам самім давалася права размяркоўваць хлебанарыхтоўкі паміж асобнымі гаспадаркамі. Пры гэтым нарыхтоўчыя цэны на збожжа заставаліся на ўзроўні сярэдзіны 20-х гг., а цэны на прамысловую прадукцыю хутка раслі. Дзяржаўныя нарыхтоўкі фактычна ператварыліся з добраахвотных, аб’ём якіх рэгуляваўся эканамічнымі рычагамі, у неэканамічную канфіскацыю вырабленага прадукту.
Летам 1929 г. абвяшчаецца лозунг суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Каб узяць збожжа у селяніна-аднаасобніка, трэба было аднавіць узброенную сілу тыпу харчатрадаў часу грамадзянскай вайны. Найбольш зручнай формай канфіскацыі збожжа ў вёсцы былі калгасы, дзе збожжа адразу засыпалася ў агульны свіран і яго вываз ужо не выклікаў супраціўлення.
“Тэарэтычным абгрунтаваннем” фарсіравання калектывізацыі з’явіўся артыкул Сталіна “Год вялікага пералому”, апублікавваны 7 лістапада 1929 г. у “Правде”. У ім сцвярджалася, што ў калгасы нібыта пайшлі серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана “рашаючая перамога” (на самай справе ў калгасах знаходзілася 6-7 % сялянскіх гаспадарак).
Содержание работы
нет
Использованная литература
- Літаратура :
- Полуян В.А. Формирование нового классового самосознания. Изменение социальной психологии крестьянства//Победа колхозного строя в Белорусской ССР/ М.П. Костюк, В.А. Полуян, А.Н. Сорокин и др. Мн.: Наука и техника, 1981.
- Гісторыя Беларусі. А.А. Абецадарская, Л.А. Жылуновіч, А.П. Ігнаценка. Мн., 1994.